
11.4K
WIУп-уп-уп! Upupa epops (лат.). Удод – адна з найбольш яскравых беларускіх птушак.
🐦 Гэтых прыгожых птушак прасцей пачуць, чым убачыць. У разгар шлюбнага сезону, ад прылёту да пачатку ліпеня, крыкі ўдодаў чуваць ад світання да вечара.
Слухай удода ў сельскай мясцовасці: на адкрытых лугах і ўзлесках, у населеных пунктах, у садах і парках.
❓ А ты ўжо сустракаў_ла ўдода сёлета?
🎥 Дзякуем за відэа Віктару Выскварку.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі і відэа або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" па спасылцы ў шапцы профілю @wildlife.belarus
#галасыптушак
@wildlife.belarus










